7 лістапада экскурсаводы музея баявой славы Героя Савецкага саюза К.С.Гнедаша і радысткі К.Т.Давідзюк ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма» сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага семінара кіраўнікоў музеяў «PRАмузей: сатворчасць, тэхналогіі, педагагічная практыка». Для ўдзельнікаў семінара была прадстаўлена iнтэрактыўная выстава-прэзентацыя музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, прысвечаная Году беларускай жанчыны «СВЯТЛО ЖАНОЧАГА ІМЯ». Выказваем падзяку за падрыхтоўку да ўдзелу ў семінары настаўніку гісторыі Радзецкай Ірыне Яўгенеўне і кіраўніку музея Бычко Сяргею Казіміравічу.