26 лютага ў Сярэдняй школе №38 імені Кірылы Тураўскага г.Гродна адбыўся пачатак рэгіянальнага праекта “Настаўнік Белай Русі: урокі любві да Айчыны”. Прымала удзел у панараме педагагічнага вопыту Захарчук Ірына Уладзіміраўна. Настаўніца правяла ўрок беларускай мовы ў 10 класе па тэме “Утварэнне слоў у адпаведнасці са словаўтваральнымі нормамі. Асаблівасці ўжывання вытворных слоў”, прычым лексічная тэма ўрока прайшла пад назвай “Айчына: служэнне без межаў”. На ўроку вучні гаварылі пра такія паняцці, як любоў да Айчыны, формы праяўлення патрыятызму ў розныя гістарычныя часы, магчымасці рэалізаваць сваю дзейнасць на карысць Айчыне ўжо ў юнацкім ўзросце.