21 лютага ў Дзень роднай мовы вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у літаратурным подыуме "Падарожжа па кніжнаму сусвету Беларусі". У ходзе мерапрыемства вучні разгадвалі народныя загадкі, спаборнічалі ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, вучыліся падбіраць пяшчотныя і ласкавыя словы на роднай мове. Напрыканцы сустрэчы вучні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці, выразна зачытаўшы вершы беларускіх паэтаў.