19 лютага у 4 "Б" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства на тэму «Знаўцы роднай мовы».
Мэтай занятка было выхаванне павагі да роднага слова, пашырэнне ведаў вучняў пра багacтва і прыгажосць беларускай мовы, а таксама развіццё цікавасці да яе вывучэння.
Вучні сталі ўдзельнікамі сапраўднай лінгвістычнай віктарыны. Школьнікі з задавальненнем адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне цікавых фразеалагізмаў, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра мову.