12 снежня праводзілася пашыранае пасяджэнне рэдакцыйнай калегіі навукова-метадычнага часопіса "Беларуская мова і літаратура", прымеркаванае да 30-годдзя з дня выхаду першага нумара. Выступала на ўрачыстым мерапрыемстве настаўнік беларускай мовы і літаратуры Захарчук Ірына Уладзіміраўна. За шматгадовае плённае супрацоўніцтва, асабісты ўклад у распрацоўку сучаснага навукова-метадычнага забеспячэння Ірына Уладзіміраўна ўзнагароджана Граматай выдавецтва "Адукацыя і выхаванне". Уручала ўзнагароду галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Булаўкіна.