5 снежня вучні 10 класа мелі магчымасць паглыбіцца ў жыццё і творчасць вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Адметнасцю ўрока беларускай літаратуры было тое, што праводзіўся ён у Доме-музеі М.Багдановіча ў Гродна. У музеі Максіма Багдановіча вучняў сустрэла цёплая і ўтульная атмасфера. Прайшліся па экспазіцыі, дзе пазнаёміліся з біяграфіяй паэта, яго жыццёвым шляхам, творчымі здабыткамі і паэзіяй. А найбольш запамінальным было ўражанне ад сустрэчы з арыгінальнымі рукапісамі і фотаздымкамі таго часу.