7 лістапада вучні 10 класа зладзілі цікавую і пазнавальную экскурсію ў сталіцу нашай краіны — Мінск. Галоўны пункт гэтай паездкі— наведванне музея класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.
Музей Якуба Коласа размешчаны ў цэнтры горада і з’яўляецца важным культурным і гістарычным цэнтрам, які захоўвае спадчыну беларускага пісьменніка. У гэтым музеі вучні правялі ўрок беларускай літаратуры, дзе даведаліся пра жыццёвы шлях Коласа, яго творчасць і уклад у беларускую літаратуру і культуру. Падчас экскурсіі прайшлі па ўнікальных экспазіцыях, дзе былі прадстаўлены рукапісы, кнігі, фотаздымкі і асабістыя рэчы аўтара. Асабліва ўразіла інфармацыя пра намаганні класіка ў развіцці нацыянальнай літаратуры і мовы. Гэтая паездка дазволіла лепш зразумець жыццё і творчасць вялікага беларускага пісьменніка, а таксама ўзбагаціць свае веды пра беларускую культуру. Спадзяёмся, што кожны знойдзе час, каб яшчэ не раз вярнуцца ў гэты цудоўны музей і дакрануцца да скарбаў багатай гісторыі нашай нацыі.