27 кастрычніка 2025 года да вучняў школы завіталі госці і сябры, якіх мы добра ведаем, творы іх захапляюць і зачароўваюць нас, з імі сябруем, вывучаем і захапляемся іх творчасцю. І гэта - беларускі пісьменнік, шматгадовы галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка " Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, скульптар, народны мастак Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін г.Слоніма Іван Якімавіч Міско і куратор міжнародных выстаў Аб’яднанага музея-запаведніка Юрыя Гагарына, пляменніца першага касманаўта Наталля Барысаўна Гагарына.
Экспромт-сустрэча "Мая Беларусь - зямля творчых людзей" прайшла ў цёплай атмасферы, вучні маглі задаць свае пытанні, пачуць цікавыя і ўсхваляваныя аповеды вядомых людзей пра Беларусь, родныя мясціны, пра поспехі ў творчай дзейнасці. А госці атрымалі ў падарунак выступленне Узорнага калектыву цымбалістаў "Слонімскія зорачкі". На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня РА БП "Белая Русь" А.М.Таргонскі і намеснік старшыні райвыканкама Т.В.Юшкевіч.