26 лістапада 2026 года настаўніца Захарчук І.У. правяла чарговыя заняткі для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі . Тэмай сустрэчы стала «Рэалізацыя прадметнага зместу комплекснай работы па беларускай мове і літаратуры: кампетэнтнасны падыход ». У ходзе мерапрыемства педагог падзялілася з калегамі эфектыўнымі методыкамі фарміравання прадметных кампетэнцый вучняў і разгледзела стратэгіі іх паспяховай падрыхтоўкі да інтэлектуальных спаборніцтваў. Слухачы курсаў ацанілі практычную накіраванасць сустрэчы і адзначылі карыснасць атрыманых рэкамендацый для сваёй штодзённай працы. Гэты вопыт стане укладам у развіццё метадычнай работы і дапаможа настаўнікам дасягаць новых поспехаў у падрыхтоўцы адоранай моладзі.