12 лістапада 2026 года настаўніца беларускай мовы і літаратуры нашай школы, Захарчук Ірына Уладзіміраўна, прыняла ўдзел у рабоце абласной школы маладога педагога, якая праходзіла на базе ГРАІРА.
Ірына Уладзіміраўна правяла практычныя заняткі па тэме «Кантрольна-аналітычная дзейнасць настаўніка-філолага, або Як праверыць сшыткі і не памыліца?», дэманструючы эфектыўныя метады работы. Маладыя педагогі на практыцы разгледзелі алгарытм праверкі пісьмовых работ вучняў, уключаючы класіфікацыю і выпраўленне памылак, правілы выстаўлення адзнак, а таксама метады аналізу работ і арганізацыі работы над памылкамі. Прыемным момантам для настаўніцы было бачыць сярод удзельнікаў сваіх былых вучаніц з профільнага класа Лішык Л. і Бякрэнь А.