5 лістапада 2026 года ў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Слоніма” адбылося пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Мерапрыемства было прысвечана тэме лічбавай трансфармацыі ўрока і выкарыстанню ІІ-тэхналогій. Галоўнай мэтай сустрэчы стала асэнсаванне магчымасцей штучнага інтэлекту для развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў. Фармат інтэрактыўнага воркшопу дазволіў удзельнікам непасрэдна папрацаваць з сучаснымі лічбавымі платформамі. Практычны блок кіраўніка творчай групы І.У. Захарчук быў прысвечаны канструктару ўрока з элементамі штучнага інтэлекту. Удзельнікі абмеркавалі, як нейрасеткі могуць дапамагчы ў стварэнні практыка-арыентаваных сітуацый і развіцці крытычнага мыслення.